Дзе Адукацыя па Правах Чалавека ???
Аўтар ВГ Погляд на адукацыю ў галіне Правоў Чалавека ў школах Беларусі Найперш віншую настаўнікаў , якім “вярнулі” доўгія адпачынкі. Але зразумела, што гэтая “ласка” сведчыць – выбары блізка. А што робяць настаўнікі пад час “выбараў”? Вядома, што. Большасць членаў участковых “выбарчых” камісій складаецца з настаўнікаў, якія дапамагаюць уладзе фальшаваць вынікі галасавання грамадзян.
Улада , пасля бунту “ІП”-каў ня хоча бунту настаўнікаў, бо гэта можа сарваць “выбары”, а не з прычыны парушэння Правоў Чалавека, сацыяльных правоў.
З другога боку Міністэрства Адукацыі РБ (МА) высунула чарговую адукацыйную прапанову ў кірунку мыслення “правадыра”. Ён прапагандуе спорт. То добра, але на тле вельмі таннага алкаголю, гэтая тэза гучыць неяк супярэчліва. МА РБ вырашыла падтрымаць спартовыя жадання Кіраўніка , а таму прапанавала “курс -- "Основы олимпийских знаний".
Больш таго і на неспартовых уроках гавораць дзецям аб карысці спорту.
Такія курсы, на думку начальніка ўпраўлення сацыяльнай і выхаваўчай працы МА Георгія Бутрыма, дапамагаюць актывізацыі фізкультурна-спартовага руху сярод вучняў, а таксама спрыяюць інтарэсу школьнікаў да дасягненняў беларускіх спартоўцаў.
Георгій Бутрым, таксама адзначыў, што перапрацаваны і адаптаваны вучэбные праграмы па прадмету "Фізічная культура і здароўе" для вучняў I-IV и XI-ХII класаў.
На ягоную думку, “Год здоровья”, які абвешчаны, будзе спрыяць папулярызацыі здароваго ладу жыцця і “курс -- "Основы олимпийских знаний", трэба разумець, будзе важкім укладам у гэтую сучасную “ІТ-тэхналёгію”.
Бо гэта не ў парадку, калі школьнікі ня могуць адрозніць “канькі” ад “лыжаў” і блытаюць “клюшку” з “шайбай”, бо усяго гэтага ў школах бракуе. Дарэчы Георгій Бутрым і не хаваў гэтых прыкрых фактаў. А таму быць наперадзе “планеты ўсей” у галіне спартовай адукацыі нам яшчэ трэба пачакаць.
Але адукацыя ў галіне спорту будзе відавочна больш лёгкай задачай, чым адукацыя ў галіне Правоў Чалавека. Бо як, можна патлумачыць, што нават калі ў школьнай праграме ( напрыклад 10кл) прысутнічаюць такія тэмы ( гл.ніжэй) , але настаўнікі іх не выкладаюць.
Тэмы для 10-ай клясы.
19. Права: мера свабоды і адказнасці асобы.
(Права– фундаментальнае глеба чалавечай цывілізацыі. Правы і свабоды чалавека ў мінулым. Годнасць чалавечай асобы.)
20. Правы чалавека.
21 Чалавек як грамадзянін.
22. Права і свабоды чалавека ў сучасным Свеце.
23. Права на асабістую свабоду
24. Культура і правы чалавека.
25. Сацыяльна – эканамічныя правы.
Але адукацыя моладзі ў галіне Правоў Чалавека ажыццяўляецца паспяхова на вуліцах гарадоў, дзякуючы адукацыйным методыкам спецназу і міліцыі з выкарыстаннем багатага дыдактычнага матэрыяла, след якога многія маладзены чуюць на сваіх спінах і галовах.
Магчыма такі падыход больш зразумелы для нашых дзяцей. Можа МА пра гэта ведае…
Зразумела таксама, што старэйшыя таварышы пасля паскораных “курсах Правоў Чалавека” у закратаваных пакоях на Акрэсціна Менску і , адпаведна, іншых гарадоў, паспяхова перадаюць сваі веды маладшаму пакаленню, нясуць веды ў масы.
Але трэба падзяваць МА РБ, што падчас сучаснай дзіўнай моўнай рэформы не выкрэсліла з адукацыйных праграм і некаторых падручнікаў словы “Правы Чалавека”, як нелюдзкія.
Ну , а заспакоеным настаўнікам мы зычым звычайнае: “Нясіце нашым дзецям разумнае, светлае і Маральнае”. Праўда застаецца пытньне: як гэта рабіць ва умовах дыктатуры ? Матэрыял узяты са старонкі: Адукацыйнага цэнтра "Правы чалавека" Малюнак узяты са старонкі: www.tongschool.org.uk/photo.htm
Навучанне »
|