Грамадская кампанія “Захаваем жыццё дрэвам”
Даты рэалізацыі праграмы грамадзянскага ўдзелу Снежань 2008- май 2009 Імя і прозвішча кіраўніка кампаніі Алена Вінчэўская
Праблема Праблема заключаецца ў некантралюемай грамадскасцю вырубкай камунальнымі службамі з дазволу мясцовых уладаў дрэваў у Горадні. За перыяд з траўня 2008 па кастрычнік 2008 выдпалены дрэвы на схіле ля Бернардзінскага касцёла, вырублены самы стары явар ля Каложскай царквы, 16 кастрычніка выдалены з парушэннямі ліпы на зав. Тэлеграфны. Грамадзяне і актывісты абласнога аддзялення “Ахова птушак Бацькаўшчыны” звярталіся да ўладаў з запытамі растлумачыць неабходнасць татальных выдаленняў дрэваў. Але і наделай вырубка ажыццяўляецца камунальнымі службамі без папярэдняга інфармавання грамадскасці. Вырубка дрэваў, на якія ёсць дазвол мясцовых уладаў, ажыццяўляецца без уліку інтарэсаў жыхароў. Дзеянні камунальных службаў парушаюць Закон “Аб раслінным свеце”. Грамадскасць не інфармавана аб працэдуры прыняцця мясцовымі ўладамі рашэнняў па вырубцы дрэваў. Плануемая вырубка не даводзіцца да грамадскасці праз мясцовую дзяржаўную прэсу, як гэтага патрабуе ўзгаданы закон. Гарвыканкамам не вызначаны парадак абмеркавання з грамадскасцю плануемай вырубкі дрэваў. Улады не інфармуюць грамадскасць аб мерах накіраваных на захаванне ўстойлівага асяроддзя прыязнага для жыцця чалавека.
Мэта і чакаемыя вынікі Стварэнне магчымасці ўдзелу грамадзян ў прыняцці рашэнняў адносна плануемых мясцовай уладай мерапрыемстваў па выдаленню аб'ектаў расліннага свету ў Горадні. Вынікі: 1. Улада інфармуе грамадскаць аб плануемых прыродаахоўных мерапрыемстваў адносна выдалення дрэваў у Горадні. 2. Жыхары Горадні інфармаваны аб магчымасцях ўдзелу ў прыняцці рашэнняў адносна мерапрыемстваў па выдаленню аб’ектаў расліннага свету. 3. Мясцовымі ўладамі разгледжаны прапановы грамадскасці па захаванню аб’ектаў расліннага свету Горадні.
План кампаніі 1 Аналіз з удзелам экспертаў заканадаўства, якое рэгламентуе абавязкі выканаўчага камітэту адносна выдалення аб’ектаў расліннага свету, якія размешчаны на землях населеных пунктаў.
2 Вызначыць кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады, якія кантралююць выкананне гарвыканкамам прыроднаахоўнага заканадаўства.
3 Распрацоўка зваротаў у гарвыканкам, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, Пракуратуру Горадні, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
4 Накіраванне зваротаў у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, Пракуратуру Горадні, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
5 Распрацаваць і выдаць дапаможнік “Захаваем жыццё дрэвам: грамадзянскі ўдзел” фарматам А4, тыражом 500 асобнікаў, 45 старонак , які будзе утрымліваць паслядоўнасць дзеянняў грамадзян, узоры зваротаў, скаргаў; нарматыўна-прававыя акты.
6 Прэзентацыя дапаможніка “Захаваем жыццё дрэвам: грамадзянскі ўдзел”на сустрэчы грамадскіх актывістаў Горадні у якой прымуць ўдзел не меньш 40 чалавек.
7 Рассылка дапаможніка ў грамадскія арганізацыі (экалагічныя, праваабарончыя).
8 Размяшчэнне інфармацыі аб кампаніі ў СМІ . Напісанне прэсрэліза, штомесячнае інфармаванне на сайце АПБ, газета “Наша ніва”.
9 Распрацоўка дызайну і выданне налепак, тыражом 1000, фармат А5.
10 Распрацоўка звароту грамадскасці. Складанне тэксту і раздрукоўка узору звароту.
11 Правядзенне збору не меньш 200 подпісаў пад зваротам грамадзян да ўладаў.
12 Накіраваць звароты грамадзян ў мясцовы выканаўчы камітэт.
13 Атрымаць і прааналізаваць адказы з удзелам экспертаў.
14 Сустрэча актывістаў кампаніі 40 чалавек па падвядзенню вынікаў, планаванню далейшых дзеянняў з запрашэннем прадстаўнікоў гарвыканкаму і дэпартамента аховы прыроды.
Вынікі: Тыя вынікі якія былі чаканыя і сфармуляваныя дасягнуты.
Свабоднае апісанне поспехаў кампаніі паддзена ў брашуры (гл. у дадатку)
Практыка »
|