|
Дата 2009-02-23 16:30:22, Аўтар Ihar Kuzminich
У працяг абранай тэмы, ці можа дзейнасць удзельнікаў гуртка саломапляцення быць сродкам праявы грамадзянскай актыўнасці?
Так можа, але толькі ў тым выпадку, калі дзейнічае не ўнутры свайго аб'яднання (гуртка, а дзейнічае на вонкавае атачэнне, прычым выкарыстоўвае існуючыя механізмы ўздзеяння на палітычную ўладу, і ў інтарэсах асобнай сацыяльнай групы насельніцтва, а не для задавальнення прыватных персанальных інтарэсаў прадстаўніка/прадстаўнікоў гуртка.
Такім чынам законная дзейнасць накіравана на палітычную ўладу і мэта такой дзейнасці - адстаяць грамадскі інтарэс асобнай сацыяльнай групы.
Пры выкананні гэтых двух умоваў дзейнасць гуртка саломапляцення можна разглядаць як праяву грамадзянскай актыўнасці.
Пакуль застаецца пытанне з усвядомленымі і несвядомымі дзеяннямі...
Катэгорыя: Месца нацыянальнай свядомасці ў фармаванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі | Каментары (0)
|
|
Дата 2009-02-20 08:26:26, Аўтар Ihar Kuzminich
Пытанне сацыяльнай актыўнасці, як мне падаецца больш складанае, што вынікае з нашага папярэдняга допісу.
Сацыяльная актыўнасць можа праяўляцца праз несвядомую дзейнасць? І ці можна разглядаць як праяву сацыяльнай актыўнасці дзейнасць выхаваўчую, ідэалагічную ці прапагандысцкую?
На маю думку пытанне праяваў сацыяльнай актыўнасці трэба шукаць не столькі ў спосабах дзейнасці і змесце дзейнасці, колькі ў мэтах гэтай дзейнасці.
У гэтым выпадку, калі нейкая актыўнасць накіравана не толькі на задавальненне персанальных інтарэсаў і патрэбаў, але накіравана на задавальненне інтарэсаў шырэйшай сацыяльнай групы, яе трэба разглядаць як праяву сацыяльнай актыўнасці.
Катэгорыя: Месца нацыянальнай свядомасці ў фармаванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі | Каментары (0)
|
|
Дата 2009-02-19 13:51:54, Аўтар Ihar Kuzminich
З майго пункту гледжання, на Беларусі нацыянальная свядомасць і сацыяльная актыўнасць не проста звязаны, але знаходзяцца ў непасрэднай сувязі.
Гэта азначае, што любая асоба нацыянальна-свядомая, знаходзячыся на тэрыторыі сваёй Радзімы ў рускамоўным атачэнні проста вымушана быць сацыяльна-актыўнай. Прычым вымушана самімі знешнімі абставінамі.
З аднаго боку сацыяльная актыўнасць беларускамоўнага і нацыянальнасвядомага грамадзяніна аб'ектыўна вынікае з адносінаў з рускамоўнай большасцю, дзе нацыянальнасвядомы вымушаны прыкладаць спецыяльныя, дадатковыя намаганні для таго каб жыць сваім штодзённым жыццём: працаваць у фірме ці ўстанове, рабіць пакупкі ў краме, наведваць тэатр ці дыскатэку.
Нават сам працэс камунікацыі беларускамоўнага - гэта не проста камунікацыя, а гэта адкрытае пазіцыянаванне свядомага перад навакольным асяроддзем. І не важна, хоча ці не хоча беларускамоўны грамадзянін займацца прапагандай сваіх ідэяў. Сваёй прысутнасцю, удзелам у звычайнай размове, ён дадаткова выконвае ролю ідэалагічную, выхаваўчую, прапагандысцкую.
З другога боку сацыяльная актыўнасць з'яўляецца вынікам натуральнага імкнення беларускамоўнага грамадзяніна ствараць камфортныя ўмовы для сябе і той групы нацыянальнасвядомых грамадзянаў якую прадстаўляе. Імкненне да стварэння камфортных умоваў вымагае ад грамадзяніна - змяняць навакольны свет, падстрайваць яго пад сябе і свае патрэбы. Прасцей кажучы беларусізаваць яго свядома нейкімі спецыяльнымі дзеяннямі. Напрыклад праз дзейнасць у культурніцкай ці асветніцкай арганізацыі, праз выкладанне беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і г.д. у школе ці арганізацыяй беларускіх святаў.
Такім чынам любы беларускамоўны нацыянальнасвядомы грамадзянін, хоча ён гэтага ці не хоча, аўтаматычна становіцца сацыяльна-актыўным. Сацыяльная актыўнасць - гэта адна з прыкметаў нацыянальнасвядомых беларусаў.
Катэгорыя: Месца нацыянальнай свядомасці ў фармаванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі | Каментары (0)
|
|
Дата 2008-02-15 10:47:26, Аўтар Xviedar
Мне падалася цікавай дыскусія пра нацыянальныя каштоўнасці і грамадзянскую пазіцыю, якая разгарнулася на старонках блога http://plaschinsky.livejournal.com/26222.html
Прапаную азнаёміцца і выказаць свае ўласныя меркаванні адносна дадзенага пытання.
Катэгорыя: Месца нацыянальнай свядомасці ў фармаванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі | Каментары (0)
|
|
Дата 2008-01-17 09:38:12, Аўтар Xviedar
На самой справе гэтае пытанне не такое простае. Як мінімум можна вылучыць два істотна адрозных адзін ад аднаго падыходы да дадзенага пытання:
1) Механізмы правоў чалавека - гэта сістэма нацыянальных і міжнародных СТРУКТУР і НОРМАЎ якія абараняюць інтарэсы асобаў;
2) Механізмы правоў чалавека - гэта КАШТОЎНАСЦІ, засвоеныя асобамі. Дзякуючы гэтым каштоўнасцям асобы аб'ядноўваюцца для таго каб актыўна ўдзельнічаць у абароне сваіх інтарэсаў, інтарэсаў іншых, ці ўсёй супольнасці.
Гэтыя два падыходы істотна адрозніваюцца адзін ад аднаго.
Катэгорыя: Тэорыя правоў чалавека, механізмы абароны правоў чалавека | Каментары (3)
|
|
Дата 2008-01-17 09:21:44, Апошнія змены 2008-01-17 09:23:15, Аўтар Xviedar
Лічу, што менавіта гэтыя формы (інавацыйныя, інтэрактыўныя) з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі ў прававой адукацыі, паколькі ствараюць умовы, калі асоба не проста запамінае матэрыял, а засвойвае яго.
Пад засвойваннем трэба разумець двухбаковае дзеянне: з аднаго боку не проста запамінанне, а і выпрабаванне зместу праз практычныя маніпуляцыі (праз сімуляцыі, практычную дзейнасць і г.д.), а з другога боку прысваенне запомненага матэрыяла. Пад прысваеннем я разумею змяненне стаўлення асобы да атрыманага матэрыяла, калі ён пачынае яго ўспрымаць як свой уласны.
Гэты эфект дасягаецца праз абмеркаванне вынікаў сумеснай дзейнасці (рэфлексію) усімі ўдзельнікамі навучальнага мерапрыемства, і што найбольш важна - магчымасцю выказваць сваё ўласнае меркаванне без абмежаванняў.
Катэгорыя: Інавацыйныя формы і метады навучання праву, правам чалавека, грамадзянскім кампетэнцыям | Каментары (4)
|
|
|
|