Нацыянальная свядомасць і дэмакратыя
Распачатай цягам апошняга часу дыскусія аб беларускай нацыянальнай свядомасці выявіла прынцыпова розныя падыходы да разумення ролі і значэння беларускай мовы, беларускіх нацыянальных каштоўнасцей, беларускай свядомасці ў фармаванні сучаснага беларускага грамадства.
Прадстаўлены на старонках нашага сайту погляд уяўляе альтэрнатыўны падыход да вырашэння праблемы спалучэння нацыянальнай свядомасці і дэмакратыіі ў кантэксце грамадзянскай адукацыі накіраваннай на фармаванне беларускага грамадзяніна. Мы заклікаем не да простага, адвольнага і літэральнага адраджэння-аднаўлення каштоўнасцей, якія былі характэрныя беларускаму грамадству ў мінулым, а творчае іх асэнсаванне і ўкараненне ў беларускую нацыянальную свядомасць сыходзячы з сучасных умоваў і ўлічваючы гісторыю развіцця гэтых каштоўнасцей у мінулым.
Любая нацыянальная сьвядомасьць, ня збочаная ў шавінізм ці аслабленая да адсутнасьці, зьяўляецца канструктыўным фактарам грамадскага існаваньня. Яна неабходна для паўнавартаснага жыцьця чалавека, арганізацыі кожнага канкрэтнага грамадства і ўсяго чалавецтва – для іх аб’яднаньня, гарманічнага ўладкаваньня і прагрэсіўнага разьвіцьця.
Засваенне новых каштоўнасцей – гэта своеасаблівая рэвалюцыя ў свядомасці асобы. Пераход на беларускую мову – гэта падвойная Рэвалюцыя. Пераход на беларускую мову, азначае і адначасовае прыняцце агульнапрынятых у беларускамоўным атачэнні каштоўнасцяў, ідэалаў, спосабаў дзейнасці. Пераход на беларускую мову – гэта не проста засваенне новых каштоўнасцей, але гэта штодзённая маніфестацыя засвоеных каштоўнасцей перад навакольным атачэннем (грамадствам, сям’ёй, калегамі). Гэта якасная змена як самой асобы, так і яе паводзінаў. Сам пераход на беларускую мову сведчыць аб тым што асоба выбірае для сябе складаны шлях з акрэсленай грамадзянскай пазіцыяй як спосаб жыцця. Гэты пераход цяжка даецца асобе, але раз перайшоўшы – асоба спальвае пасля сябе масты. Зваротнага шляху няма, ёсць толькі рух уперад. Зваротны шлях – гэта здрада ў першую чаргу сабе, а таксама блізкаму асяроддзю і супольнасці.
З другога боку, беларуская мова можа стаць тым чыннікам які прывядзе да рэальнага задзіночання людзей, да пашырэння прынцыпаў салідарнасці і ўзаемападтрымкі характэрных для беларускамоўнага атачэння нават у сённяшніх умовах.
Мы шчыра перакананы, што немагчыма заваяваць свабоду, папярэдне не аб’яднаўшыся вакол беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў, беларускай мовы, і такім чынам не стварыўшы базу для падтрымкі палітычных перамен. З гэтага пункту гледжання немагчыма заваяваць свабоду, ня ведаючы нашто і для каго яна патрэбна. Ня ведаючы адказы на дадзеныя пытанні свабода прывядзе да новай дыктатуры. Свабода неабходна для таго каб будаваць сучасную беларускую дзяржаву, а будаваннем можна займацца толькі праз стварэнне паўнавартаснай нацыі аб’яднанай нацыянальнай мовай і каштоўнасцямі...
малюнак узяты з сайта: www.cambridgeassessment.org.uk/.../Our_People
|