English version   |   Русская версия   |   Wersja polska print print
Практыка

Што шукаць у раздзеле Практыка

Грамадзянін адрозніваецца ад абываталя ці ад падданага сваёй актыўнай пазіцыяй. Толькі ў дзейнасці, у актыўным выяўленні сваёй пазіцыі, у актыўнай дзейнасці па данясенні да іншых, у актыўнай рэалізацыі сваёй пазіцыі ў жыццё супольнасці праяўляецца ГРАМАДЗЯНІН.

Мэта дадзенай старонкі сабраць неабходны дапаможны матэрыял для актыўных грамадзян, якія хочуць дзейнічаць для таго каб яны не толькі хацелі, але галоўнае - дзейнічалі змяняючы навакольнае атачэнне ў інтарэсах супольнасці. Такім чынам, сярод матэрыялаў гэтай старонкі можна знайсці апісанне асобных формаў дзейнасці грамадзян, апісанне станоўчых практык, дзякуючы якім атрымалася здзейсніць змены сіламі грамадзян і супольнасці. Тут утрымліваюцца матэрыялы аб механізмах, рэальна існуючых на беларусі, пры дапамозе якіх можна адстойваць свае правы. Апісаны адміністратыўны, судовы, іншыя шляхі адстойвання інтарэсаў.

У дадзеным раздзеле змяшчаецца апісанне і міжнародных інстытутаў абароны правоў чалавека, а таксама міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека.

Іншымі словамі асноўнай мэтай дадзенай часткі сайта - з'яўляецца акамуляванне практычнага матэрыяла, які грамадзянін можа выкарыстаць у сваёй дзейнасці. Тут распавядаецца пра тое як выкарыстаць існуючыя нацыянальныя і міжнародныя механізмы і заканадаўства для прасоўвання сваіх і гарамадскіх інтарэсаў ці іх адстойвання.



© HRAMADZIANIN.ORG 2007 Produced by JMC