English version   |   Русская версия   |   Wersja polska print print
Навучанне

Што шукаць у раздзеле Навучанне

Наша старонка Навучанне адрасавана ўсім тым, хто ў сваёй прафесійнай або грамадскай дзейнасці хацеў бы ўдзельнічаць ў фармаванні актыўнага ГРАМАДЗЯНІНА праз адукацыйныя праграмы ці праз навучанне.

Старонка ўтрымлівае апісанне метадаў навучання, формаў, спосабаў арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў, сцэнары заняткаў па правах чалавека, праву, кіраванню, планаванню і г.д., што спросціць працэс падрыхтоўкі і правядзення адукацыйных мерапрыемстваў і дапаможа ў фармаванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Але найперш на старонцы знаходзяцца сцэнары заняткаў, якія змяшчаюць метадычныя парады, а таксама дапаможную інфармацыю для тых, хто хацеў бы паглыбіць свае веды ў акрэсленай сферы. У апрацаваных сцэнарах робіцца большы ўхіл на практычную частку, чым на тэарэтычную.

 

Адсутнасць культурнай традыцыі дэмакратычных паводзінаў у палітычнай і сацыяльнай сферах - гэта праблема, з якой сутыкнуліся супольнасці з недэмакратычным мінулым. Нават пры ўмове, што ў посттаталітарных грамадствах узнікалі даволі развітыя дэмакратычныя інстытуты, яны не здольныя былі эфектыўна функцыянаваць. Асноўная прычына гэтага палягае найперш ў адсутнасці суб'екта, здольнага выкарыстоўваць гэтыя інстытуты.

 

Вырашыць гэтую праблему можна праз спецыяльную сістэму фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Як правіла, такія адукацыйныя праграмы канцэнтруюцца на пытаннях гісторыі дэмакратыі, канцэпцыях дэмакратыі і, у лепшым выпадку, тлумачаць прынцыпы функцыянавання дэмакратыі. Эфектыўнасць такіх праграм іх аўтары павышаюць праз абранне асаблівага зместу, асаблівай формы перадачы ведаў, праз асаблівыя метады ўзаемадзеяння ў працэсе навучання. Матэрыялы нашага сайту робяць ухіл на перадачу практычных уменняў і навыкаў, на фармаванне кампетэнцый, якія дазволяць грамадзяніну самарэалізавацца ў супольнасці выкарыстоўваючы прававыя інстытуты.

 

Гэты сайт быў распрацаваны дзеля таго, каб дапамагчы ўсім, хто працуе на ніве фармавання актыўнага беларускага грамадзяніна. Мы не лічым, што выкладзены ніжэй падыходы да навучання асновам правоў чалавека з'яўляюцца адзіна правільнымі. Яны толькі нямногія з дзесяткаў, сотняў магчымых спосабаў дзейнасці па фармаванні актыўнага грамадзяніна праз асвету і адукацыю.

Асаблівасць падыходу аўтараў палягае на выкарыстанні методыкі фармавання элементаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі ва ўдзелынікаў адукацыйных мерапрыемстваў праз перадачу ім спосабаў дзейнасці ў сучасных беларускіх умовах. Узброеныя адпаведнымі ведамі і навыкамі ўдзельнікі навучання змогуць больш кампетэнтна бараніць свае правы, здзяйсняць ціск на дзяржаўныя органы ўлады, калі гэтыя правы парушаюцца.

 

Матэрыялы гэтага сайта былі апрабаваныя ў час шматлікіх трэнінгаў, якія ладзіліся ў межах сеткі арганізацый грамадзянскай адукацыі. Тым ня меньш, наш сайт варта разглядаць як крыніцу, у якіой акрэслены толькі агульныя пытанні, звязаныя з асновамі правоў чалавека і ўдзелам грамадзяніна ў дэмакратычных працэсах. Гэткую тэматыку можна і трэба пашыраць і паглыбляць. Таму заахвочваем творча падыходзіць да карыстання нашымі напрацоўкамі.

Важнасць тэмы абароны правоў чалавека, актуальнасць гэтай тэмы для самога грамадзяніна - вызначыла асаблівае месца тэматыкі правоў чалавека на нашым сайце, а значыць і адпаведным методыкам у галіне правоў чалавека. Навучанне правам чалавека часта вымагае ўкладання сіл, ламання стэрэатыпаў і паказання іх карысці для паляпшэння нашага жыцця ў сучасным свеце. Мы лічым, што наш сайт будзе дзейсным у рэалізацыі гэтай мэты, робячы яе больш лёгкай і прыемнай. Калі ў Вас ёсць заўвагі, каментары, якія тычацца нашых матэрыялаў, жаданне атрымаць дадатковую інфармацыю, альбо падзяліцца досведам выкарыстання гэтых матэрыялаў у сваёй практычнай дзейнасці — запрашаем актыўна ўдзельнічаць у каментаванні матэрыялаў і ў выкарыстанні блогаў.

 

 

 

 



© HRAMADZIANIN.ORG 2007 Produced by JMC