Што можна знайсці на нашым сайце
Асновай сучаснага грамадства, асновай барацьбы за правы чалавека, адстойвання інтарэсаў супольнасці, з нашага пункту гледжання з'яўляецца ГРАМАДЗЯНІН. Менавіта па гэтай прычыне мы назвалі дадзены сайт тэрмінам, які з'яўляецца цэнтральным як у пытаннях уладкавання грамадства, так і ў пытаннях якія тычацца абароны правоў чалавека. Асноўнай мэтай нашага сайта з'яўляецца даследванне і дапамога ў арганізацыі нармальнага жыцця ў сучасным грамадстве. Гэта азначае, што пры дапамозе сайта мы паспрабуем арганізаваць усебаковы разгляд тэрміну "грамадзянін" для акрэслення зместу гэтага паняцця і зробім наш сайт дапаможным у фармаванні грамадзянскіх кампетэнцый ці ў арганізацыі грамадзянскай дзейнасці. Гэта значыць, што мы будзем спрабаваць вызначыць каго мы лічым сучасным грамадзянінам, што мы ўкладаем у змест гэтага тэрміну, а таксама будзем даваць дапаможны матэрыял тым хто хоча рабіць ці ўжо дзейнічае ў сферах падрыхтоўкі грамадзян ці ў сферы іх дзейнасці ў інтарэсах грамадства. Сваю ролю мы бачым у дапамозе тым навучальным установам, прававым клінікам, грамадскім прыёмным, грамадскім аб'яднанням, проста актыўным грамадзянам якія ўдзельнічаюць у працэсе фармавання актыўнага грамадзяніна і дапамагаюць выяўляць і адстойваць грамадзянскую пазіцыю. З гэтай мэтай структура сайта з'яўляецца простай і зручнай для карыстання. Сайт складаецца з трох асноўных раздзелаў: 1) Тэорыя 2) Навучанне 3) Практыка У першай частцы, якая называецца Тэорыя, будуць размяшчацца матэрыялы, якія ўсебакова разглядаюць пытанне зместа паняцця грамадзянін, актыўны грамадзянін, грамадзянін з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Яго характарыстык, апісання неабходных кампетэнцый і г.д. Другая частка (Навучанне) будзе змяшчаць метадычныя і іншыя неабходныя матэрыялы, якія дазваляюць праз навучанне фармаваць актыўных грамадзян. Тут будуць размяшчацца навучальныя праграмы Клінік Права на кожны дзень/Street Law, методыкі правядзення заняткаў, адукацыйныя праграмы грамадскіх аб'яднанняў, метады, апісанне навучальных мерапрыемстваў, формаў і г.д. Трэцяя частка будзе акумуляваць досвед практычнай дзейнасці актыўных грамадзян. Тут збіраюцца матэрыялы, якія будуць дапамагаць актыўным грамадзянам у іх непасрэднай дзейнасці па адстойванню сваёй грамадзянскай пазіцыі. Апісанне асобных праграм дзейнасці, формаў грамадзянскага ўдзелу, спосабаў і механізмаў абароны правоў чалавека і сваіх уласных інтарэсаў, нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства па абароне правоў чалавека і так далей, усё гэта будзе месціцца на старонках раздзелу Практыка. Наш сайт не мае палітычнай скіраванасці і не будзе на сваіх старонках весці прапаганду ні адной палітычнай ідэалогіі, напрыклад сацыял-дэмакратычнай, кансерватыўнай, ліберальнай ці іншых. Наш сайт разлічаны на даследчыкаў, якія цікавяцца праблемамі арганізацыі сучаснага беларускага грамадства і складовай яе часткі - інстытута грамадзяніна, а таксама на практыкаў-адукатараў якія ўдзельнічаюць ці хочуць удзельнічаць у падрыхтоўцы актыўных грамадзян,і практыкаў-сябраў грамадскіх аб'яднанняў ці проста ініцыятыўных грамадзян якія займаюцца ці хочуць займацца непасрэднай практычнай дзейнасцю грамадзян. Гэты вэб-рэсурс быў распрацаваны пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі (ЕК) ў межах сумеснага праекту Бюро АБСЕ па Дэмакратычных Інстытутах і Правах Чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) і ЕК. Погляды, змешчаныя на сайце, неабавязкова адлюстроўваюць погляды АБСЕ/БДІПЧ і ЕК.
 |